У 1/4 фіналу чемпіянату Еўропы па баскетболе зборная Беларусі згуляе са Швецыяй

21/06/2021 - 19:16

У чвэрцьфінале чемпіянату Еўропы па баскетболе жаночая зборная Беларусі згуляе са Швецыяй. На групавым этапе беларускі ўпэўнена перамаглі шведак (78:54), занялі першае месца ў групе і наўпрост выйшлі ў чвэрцьфінал. Зборная Швецыі ж заняла трэцяе месца і прабілася туды, дзякуючы перамозе над зборнай Італіі ў кваліфікацыйным матчы — 64:46.

Матч Беларусь — Швецыя пройдзе 23 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі