Уладзімір Зяленскі / t.me/V_Zelenskiy_official
Расія за тыдзень выпусціла па Украіне амаль 2 тысячы дронаў, бомбаў і ракет. Пра гэта паведаміў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўдары былі нанесены па цэлях, якія не маюць ніякага ваеннага сэнсу, у прыватнасці па аб'ектах энергетыкі і жылых дамах.
— І яны спецыяльна чакалі марознага надвор'я, каб зрабіць горш нашым людзям, — кажа Зяленскі. — Гэта свядомы, цынічны расійскі тэрор менавіта супраць людзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут