"Тыдзень сядзелі ў засадзе" — Буданаў расказаў, як збілі расійскі Ту-22М3

19/04/2024 - 19:20

Кірыл Буданаў / dialog.ua

"Тыдзень была, скажам так, сама "засада". Чакалі, калі ён выйдзе на патрэбны рубеж", — так кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў адказаў на пытанне Бі-Бі-Сі пра збіты самалёт расійскай далёкай авіяцыі.

Як распавядала Еўрарадыё, самалёт Ту-22М3 ВПС Расіі разбіўся сёння ў Стаўрапальскім краі Расіі. Перад гэтым ён удзельні чаў у чарговым ракетным удары па Украіне. Расійскі бок паведаміў, што самалёт пацярпеў крушэнне пасля выканання баявой задачы пры вяртанні на аэрадром базавання.

Буданаў заявіў, што не хацеў бы раскрываць усе дэталі аперацыі. Але пры гэтым ён удакладніў, што расійскі самалёт збілі на адлегласці 308 км. Ён прызнаўся, што выкарыстоўвалі "тыя ж прыёмы і тыя ж сродкі", што і для знішчэння ў паветры самалёта А-50.

Кіраўнік ГУР кажа, што расіяне маюць яшчэ самалёты такога віду. Але пасля першага збітага самалёта далёкай авіяцыі стане троху лягчэйшай сітуацыя ў Адэсе. Па яго словах, самалёты Ту-22М3 выкарыстоўвалі ракеты Х-22, якія найбольш спрычыніліся да разбурэнняў у горадзе. Гэтыя магутныя і хуткія ракеты "ніхто не мог перахапіць". Менавіта яны знішчылі большасць цывільных будынкаў у Адэсе.

Буданаў упэўнены, што цяпер расіянам давядзецца шукаць новыя пускавыя рубяжы для запуску ракет і яны будуць вымушаныя ўжываць для ўдараў па Адэсе толькі наземныя комплексы і ракеты з далёкай авіяцыі і з мора.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі