Twitter зменіць палітыку абмежавання паведамленняў 140 сімваламі

25/05/2016 - 07:47

Twitter пацвердзіў змяненне палітыкі па абмежаванні паведамленняў 140 сімваламі. У бліжэйшыя месяцы сістэма пераладуецца такім чынам, што ў паведамленні не будуць залічвацца фота, відэа, GIF-выявы і іншае.

Абмежаванне ў 140 сімвалаў таксама перастане дзейнічаць у адказах на твіты, пазначаныя сімвалам @імя. Новыя твіты, якія пачынаюцца з гэтага сімвала, будуць бачныя ўсім фаловерам. Таксама пашыраюцца магчымасці паўторнай публікацыі паведамленняў.

Новаўвядзенні прывядуць да сур’ёзных зменаў у публікацыі твітаў, таму кампанія загадзя папярэдзіла сваіх партнёраў, якім можа спатрэбіцца абнавіць дадаткі, звязаныя з дзейнасцю мікраблогаў. Стваральнікі таксама плануюць далейшыя змяненні ў карыстанні сайтам для спрашчэння камунікацыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі