Невядомыя асобы ўзламалі Твітар-акаўнт УУС Магілёўскага аблвыканкама. Пра гэта ў Твітары паведаміла прэс-служба МУС Беларусі.
"Твітар-акаўнт УУС Магілёўскага аблвыканкама узламаны невядомымі. Супрацоўнікі ўпраўлення "К" высвятляюць абставіны", — гаворыцца ў паведамленні.
У акаўнце магілёўскай міліцыі былі абвешчаныя ў вышук кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Прычынай называлася "ўчыненне генацыду ў Чачні, Грузіі, Украіне і Сірыі". Паведамленні суправаджаліся хэштэгам "#ЖывеБеларусь".
Аднавілі акаўнт пасля 10.30.