Прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі, былы кіраўнік Еўрапейскага саюза і экс-прэм'ер Польшчы Дональд Туск прапануе, каб ЕС вылучыў Святлану і Сяргея Ціханоўскіх на Нобелеўскую прэмію міра. "Я веру, што гэта будзе моцным сігналам... каб выказаць павагу ўсім беларусам, якія бяруць удзел у гэтым самым мірным руху за апошнія гады", — напісаў ён у Twitter.
У іншым твіце Туск адзначыў: "Ніхто з нас не ведае, як і калі скончыцца іх [беларусаў] барацьба за свабоду, але мы ведаем, хто мае рацыю".
Святлана Ціханоўская вымушана знаходзіцца ў замежжы, яе муж Сяргей Ціханоўскі з 29 траўня за кратамі ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.