Тураператары працягваюць запісваць на італьянскія візы

18/09/2026 - 09:22

Італія, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларускія тураператары не трапілі пад прыпыненне запісу на італьянскія візы. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

Днямі стала вядома, што візавы цэнтр Італіі ў Мінску часова прыпыніў запіс на падачу дакументаў. Выявілася, што гэтае рашэнне датычыць толькі індывідуальнай падачы.

Для турыстычных кампаній, якія з'яўляюцца аўтобуснымі аператарамі на італьянскім кірунку і акрэдытаваныя ў італьянскім пасольстве, нічога не змянілася. Яны працягваюць збіраць, правяраць і падаваць дакументы ў звычайным рэжыме.

21 верасня ў візавым цэнтры Італіі ў Мінску пройдзе сустрэча акрэдытаваных турфірмаў з прадстаўнікамі візавага цэнтра і амбасады Італіі ў Беларусі. На ёй стане вядома, ці будуць нейкія змены для турфірмаў у дачыненні да квот і парадку падачы дакументаў на італьянскія шэнген-візы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі