Тры чалавекі ў Брэсце атруціліся парамі хімічнага рэчыва

17/06/2024 - 07:18

Хуткая дапамога / Еўрарадыё

У Брэсце трох мясцовых жыхароў 16 чэрвеня шпіталізавалі ў рэанімацыю з прыкметамі атручвання парамі хімічнага рэчыва, паведамляе прэс-служба МНС.

Дзяжурная служба МНС атрымала паведамленне каля 22:45. Ратавальнікаў прасілі дапамагчы дастаць трох чалавек з склепа гаража на вуліцы Адраджэння.

Яны дасталі на свежае паветра і перадалі медыкам дзвюх жанчын сямідзесяці і пяцідзесяці аднаго года, а таксама 52-гадовага мужчыну. Усе яны мелі прыкметы "інгаляцыйнага атручвання парамі хімічнага рэчыва".

Прычыны здарэння высвятляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі