Trubetskoy выпусціў дэбютны альбом “Magister Bibendi” (слухаць)

23/10/2015 - 09:21

Гурт Trubetskoy прадставіў свой дэбютны альбом “Magister Bibendi”. Кружэлка выйшла на расійскім лэйбле Soyuz Music. На ёй змясціліся 12 трэкаў на рускай, беларускай і ўкраінскай мовах.

Як тлумачаць музыкі, “Magister Bibendi” — гэта тамада на культурнай п’янцы патрыцыяў у Старажытным Рыме.

“Этымалогія гэтага словазлучэння уходзіць каранямі ў Старажытны Рым. Пасля афіцыйнай часткі іх карпаратываў пачыналася неафіцыйная, і ролю мясцовага тамады выконваў Магістар Бібэндзі: ён разліваў, сачыў, хто колькі п’е, каго пара выводзіць. І вось, мы вырашылі працягнуць гэтыя слаўныя рымскія традыцыі. Нешта ж ад Рыма трэба браць, апроч грамадзянскай супольнасці!" — весела тлумачыць назву альбома мэнаджар гурта Яўген Калмыкоў.

Апроч таго, “Magister Bibendi” — татуіроўка на руцэ ў фронтмэна гурта Паўла Булатнікава. Ён кажа, што першапачаткова менавіта так мусіў называцца і гурт Trubetskoy. Але паколькі каманда спачатку выконвала песні “Ляпіса Трубяцкога”, было вырашана пакінуць цяперашнюю назву.

Канцэртныя прэзентацыі альбома "Magister Bibendi" адбудуцца спачатку ў Санкт-Пецярбургу, Кіеве і Маскве. Першыя канцэрты з новай праграмай у Беларусі пройдуць 20 лістапада ў Віцебску, 21 лістапада ў Брэсце, 4 снежня ў Гомелі ды 5 снежня ў Гродне.

Дарэчы, Еўрарадыё ўжо паслухала і ацаніла альбом.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі