Трамп сказаў, што доступ ЗСУ да Starlink адноўлены

23/10/2026 - 11:32

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп / TVP info

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што бізнесмен Ілан Маск аднавіў доступ да спадарожнікавай сувязі Starlink ва Украіне. Абмежаванні ў рабоце сувязі ўскладнялі работу ЗСУ і ўплывалі на магчымасць Украіны выкарыстоўваць беспілотнікі.

Напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў, што сувязь з ваеннай сеткай Starshield, работу якой забяспечвае распрацаваная Маскам сістэма Starlink, яшчэ не поўнасцю адноўлена.

Раней Маск адмаўляў сваю датычнасць да запавольвання тэмпаў сувязі, а адміністрацыя Трампа адмаўляла, што давала ўказанне кампаніі Маска абмежаваць доступ Украіны да Starlink.

Абмежаванні на падключэнне да спадарожнікавага інтэрнэту былі ўведзены на фоне спроб Трампа ціснуць на Зяленскага і прымусіць яго спыніць атакі на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі