Трамп падпісаў закон пра новыя санкцыі супраць Расіі

02/08/2017 - 16:00
Фота: AFP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон пра новыя санкцыі ў дачыненні да Расіі. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на прадстаўніка Белага дома.

Акрамя санкцый у дачыненні да Расіі, Ірана і КНДР, дакумент пазбаўляе прэзідэнта ЗША права самастойна здымаць санкцыі без адабрэння Кангрэса.

Закон быў ухвалены абедзвюма палатамі Кангрэсу.

Пасля гэтага МЗС Расеі абвясціў аб мерах у адказ. У прыватнасці, было заяўлена, што з 1 жніўня расійскі бок прыпыняе выкарыстанне пасольствам ЗША усіх складскіх памяшканняў на Дарожнай вуліцы ў Маскве і дачы ў Срэбным бары.

Таксама расійскія ўлады запатрабавалі, каб ЗША да 1 верасня скарацілі колькасць дыпламатаў і тэхнічных супрацоўнікаў, якія працуюць у Расіі, да 455 чалавек.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі