Пра Коўла, Пачобута і “парламенцкую дыскусію” Ціханоўскага ў сацсетках — эфір

15/09/2026 - 09:44

Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё

Адносіны паміж Кіевам і рэжымам Лукашэнкі ізноў сталі даволі моцна напружанымі. Нагода для такой напружанасці не новая — расійскія БПЛА. Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка кажа, што апошнія дронавыя ўдары Расіі па захадзе Украіны кіраваліся праз рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі. Абвінавачванні ў бок Мінска прагучалі напярэдадні прыезду ў Беларусь спецпасланніка Трампа Джона Коўла. На шляху ў Мінск амерыканскі перамоўшчык сустрэўся з міністрам замежных спраў Літвы, які, сярод іншага, таксама казаў пра падтрымку рэжымам Лукашэнкі расійскай вайны ва Украіне. У гэты ж час Беларусь спакойна наведаў былы палітвязень Анджэй Пачобут, а ва Украіне неўзабаве пройдзе чарговы беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх.
 
Ці здолее Коўл дамовіцца з Лукашэнкам не толькі аб вызваленні новай групы палітвязняў, але і аб зніжэнні ўзроўню рэпрэсій? Чым адметны візіт Анджэя Пачобута ў Беларусь — якія магчымасці стварае і якія пагрозы нараджае? Якія чаканні ад сёлетняга Форуму Астрожскіх і ці будзе на ім прысутнічаць Ціханоўская? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі