Беларусь не інфармавала Літву пра дрон

15/09/2026 - 11:01

Антанас Матуціс / LRT

Беларусь не перадавала Літве ніякай інфармацыі пра дрон, які ляціць у яе бок.  Аб'ект быў выяўлены літоўскімі вайсковымі сродкамі назірання. Пасля гэтага яго наяўнасць візуальна пацвердзіў і знішчыў самалёт місіі паветранай паліцыі NATO.

Пра гэта заявіў камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі Літвы палкоўнік Антанас Матуціс, перадае LRT.

Як паведамлялася раней, у но на 15 верасня ў паветраную прастору Літвы з Беларусі заляцеў беспілотнік. Яго збіў італьянскі знішчальнік, які падняўся з авіябазы ў Шаўляі. На месцы здарэння былі выяўленыя абломкі дрона, там працуе вайсковая паліцыя і супрацоўнікі паліцыі Літвы. Мяркуецца, што беспілотнік мог быць аснашчаны выбухоўкай.

Вайскоўцы пакуль не каментуюць, быў дрон расійскім ці ўкраінскім, бо працягваецца збор і вывучэнне яго абломкаў. Абломкі беспілотніка раскідала па вялікай тэрыторыі, бо яго збілі ў паветры. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі