"Толькі адных "каліноўцаў" не хопіць" — Ціханоўская можа звярнуцца да Зяленскага

19/06/2023 - 12:59
Беларускі добраахвотнік на фронце ва Украіне / t.me/belwarriors/

У інтэрв'ю ўкраінскай журналістцы Наталлі Масяйчук (тэлеканал 1+1) кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская паразважала пра магчымасці вызвалення нашай краіны. "Я ўсведамляю, што толькі адных "каліноўцаў" не хопіць, нам найперш патрэбна магутная падтрымка ўнутры краіны, — гаворыць Ціханоўская. — У тым ліку, каб беларуская армія падтрымала беларусаў, калі акно магчымасцяў адчыніцца".

Святлана Ціханоўская падкрэслівае, што ў вырашальны момант беларусы не павінны чакаць, што іх хтосьці вызваліць, а трэба ў гэтым актыўна ўдзельнічаць. "У той самы момант нам будзе патрэбная міжнародная падтрымка. І, вядома ж, патрэбна будзе і падтрымка Украіны", — дадала яна.

Масейчук спытала, ці магчыма такое, што яна звернецца да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага "з просьбай дапамагчы вызваліць Беларусь?". "Я гэтага не выключаю", — адказала Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі