Тэрміны адключэння гарачай вады ў Беларусі могуць скараціць

13/06/2018 - 12:02

Тэрміны планавага адключэння гарачай вады ў Беларусі летам могуць скараціць. Пра гэта заявіў начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і СМІ Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксціловіч, перадае БЕЛТА.

У 2017 годзе гарачую ваду планава адключалі не больш як на 14 дзён. Былі прыклады, калі яе адключалі толькі на тыдзень.

Па словах Аксціловіча, цяпер у Мінску праводзіцца эксперымент па дыстанцыйным здыманні паказанняў групавых прыбораў уліку расходу вады. Чыноўнік назваў эксперымент паспяховым. 

Таксама плануецца распрацаваць механізм замены парку індывідуальных прыбораў уліку гарачай і халоднай вады на прыборы з дыстанцыйным здыманнем паказанняў. Аксціловіч кажа, што гаворка ідзе пра замену ўсіх лічыльнікаў, аднак пакуль рана казаць пра тэрміны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі