Тэнісіст падчас матчу ў Рыме кідаўся бутэлькамі і крэсламі (відэа)

16/05/2019 - 15:47

Аўстралійскі тэнісіст Нік Кірыёс падчас матчу на турніры ў Рыме кідаўся бутэлькамі і крэсламі. У пачатку трэцяга сэту паядынку з нарвежцам Касперам Руудам ён страціў кантроль над сабой. За неспартыўныя паводзіны Кірыёс быў пакараны тэхнічным паражэннем. Пасля гэтага ён і пачаў кідаць рэчы, якія трапляліся на яго шляху. 36-ю ракетку свету можа чакаць дыскваліфікацыя.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі