Тэмпература — за 30 градусаў, аранжавы ўзровень небяспекі: надвор'е на 28 жніўня

27/08/2022 - 16:15
Апошнія дні лета радуюць яркім сонейкам / Еўрарадыё​

У нядзелю, 28 жніўня, у Беларусі будзе так жа спякотна, як і сёння. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Толькі месцамі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Такі прагноз дае Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Што да тэмпературы паветра, дык 28 жніўня яна на большай частцы тэрыторыі Беларусі паднімецца вышэй за 30 градусаў цяпла, а дзе-нідзе дасягне і 32 градусаў. Праз спёку на нядзелю абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Мінімальная тэмпература паветра уночы — +13 градусаў па Цэльсіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі