Тэлеканал СТВ працягвае называць баевікамі фігурантаў так званай справы "Белага легіёна". І гэта пры тым, што Следчы камітэт сёння паведаміў пра закрыццё справы за адсутнасцю складу злачынства.
"Нагадаем, у канцы сакавіка на тэрыторыі краіны былі затрыманыя некалькі дзясяткаў баевікоў, якія падазраваліся ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і арганізацыі незаконнага ўзброенага фармаваньня. Следчы камітэт прыняў рашэнне аб спыненні расследавання", — кажуць журналісты СТВ.
Нагадаем, што раней дзяржаўныя беларускія каналы распаўсюджвалі інфармацыю, нібыта затрыманыя трымаюць зброю і выбухоўку, рыхтуюць масавыя беспарадкі. Па справе "Белага легіёна" ў сакавіку 2017-га былі затрыманыя 35 чалавек. Пазней частку з іх выпусцілі, а супраць двух дзясяткаў выставілі абвінавачанні ў стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання.