ТБМ збірае подпісы, каб назваць адну з вуліц Мінска іменем Тадэвуша Касцюшкі

20/01/2016 - 09:07

Таварыства беларускай мовы абвясціла пра пачатак грамадскай кампаніі , якая ставіць на мэце дабіцца перайменавання адной з вуліц Мінска ў гонар Тадэвуша Касцюшкі. Кампанія прымеркаваная да 270-годдзя знакамітага ўраджэнца беларускай зямлі, кіраўніка паўстання 1794 года на тэрыторыях сучасных Беларусі, Польшчы і Літвы, ганаровага грамадзяніна Францыі, нацыянальнага героя ЗША і Польшчы. 

Сябры ТБМ аформілі свае прапановы ў выглядзе электронных зваротаў у Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам. Так, у дакуменце на адрас сталічных уладаў гаворыцца, што вуліцы імя Касцюшкі ёсць у Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, а таксама ў некаторых беларускіх гарадах. У той жа час на мапе Мінска імя знакамітага беларуса дагэтуль няма.

У сваю чаргу Міністэрству культуры прапануюць абвясціць конкурсы на выраб помнікаў у Мінску, Брэсце, а таксама на яго малой радзіме — у Косаве.

ТБМ збірае подпісы пад гэтымі двума дакументамі праз інтэрнэт-рэсурс zvarot.by. Калектыўныя звароты, падмацаваныя сабранымі подпісамі, плануецца накіраваць адрасатам 4 лютага, у дзень народзінам Касцюшкі, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі