Такаеў распусціў мажыліс (ніжнюю палату) парламента

19/01/2023 - 11:32
Мажыліс Казахстана / tengrinews.kz

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў сваім указам распусціў мажыліс (ніжнюю палата) парламента і прызначыў пазачарговыя выбары на 19 сакавіка, піша vlast.kz.

"Гэтыя выбары стануць увасабленнем змяненняў, якія адбываюцца ў грамадстве, і нададуць магутны імпульс далейшай мадэрнізацыі нашай палітычнай сістэмы", — заявіў Такаеў.

Ён дадаў, што грамадзянам краіны "трэба будзе пераадолець складаныя выклікі і вырашыць мноства важных задач на шляху пабудовы справядлівага Казахстана". Кіраўнік дзяржавы спадзяецца на ўвасабленне формулы "моцны прэзідэнт — уплывовы парламент — падсправаздачны ўрад".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі