Сёння адзначаецца 100-годдзе БССР

01/01/2019 - 10:17

1 студзеня адзначаюцца 100-я ўгодкі з дня абвяшчэння ў Смаленску БССР (першапачатковая назва — Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь). Яна не была незалежнай дзяржавай, хаця і ўдзельнічала ў заснаванні ААН. Рэспубліка была цалкам падкантрольная маскоўскаму кіраўніцтву. Бальшавікі змянялі структуру, назву, межы рэспублікі (забіралі ці вярталі тэрыторыі), але яна захавалася. Прадстаўнікі БССР у 1922-м удзельнічалі ў заснаванні СССР, які ў выніку пахавалі Белавежскія пагадненні. У 1991 годзе на карце свету з'явілася незалежная Рэспубліка Беларусь.

У 2018 годзе ў нашай краіне былі адзначаныя 100-я ўгодкі з часу стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Яе дзяржаўная незалежнасць была абвешчана ў Мінску 25 сакавіка 1918 года. БНР не змагла абараніць свае межы і была падзелена больш моцнымі суседзямі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі