Анджэй Пачобут вернецца ў Беларусь на наступным тыдні

06/09/2026 - 14:33

Анджэй Пачобут 

  / Hrodna.life

Анджэй Пачобут паведаміў, што вернецца ў Беларусь ужо на наступным тыдні. Дакладную дату і пункт пропуску ён пакуль не ведае, піша Zerkalo са спасылкай на Polskie Radio Białystok.

"Я пакуль не ведаю дакладную дату ці месца перасеку мяжы, але гэта будзе на наступным тыдні. Я еду туды не з асабістых прычын. Гэта справа, якой я прысвяціў значную частку сваёй часткі жыцця. Я хочу, каб гэта справа функцыянавала, каб Саюз развіваўся", — сказаў Анджэй Пачобут.

Пры гэтым з'езд Саюза палякаў Беларусі, перад якім Пачобут першапачаткова планаваў вяртанне, перанеслі з верасня на сакавік 2027 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі