Сабаленка спыніла гульню на US Open праз моцны пах канабісу

06/09/2026 - 15:11

Арына Сабаленка / НАК Беларусі

Першая ракетка свету Арына Сабаленка ненадоўга перапыніла гульню на US Open. Падчас матчу беларуска адчула настолькі моцны пах канабісу, што падышла да суддзі на вышцы. Пра эпізод паведамляе The Guardian.

Гэта адбылося на пачатку сустрэчы Сабаленкі з Камілай Рахімавай. Пры ліку 3:0 беларуска падышла да суддзі Евы Асдэракі-Мур.

"Хтосьці паліць траўку... Таму што пах вельмі моцны", — сказала Сабаленка.

Пасля матчу тэнісістка ўжо з усмешкай патлумачыла сваю рэакцыю. Яна падкрэсліла, што не збіраецца ўказваць людзям, як ім адпачываць, але папрасіла не паліць побач з тэніснымі кортамі. 

"Калі ласка, не рабіце гэтага побач з тэніснымі кортамі", — звярнулася Сабаленка.

Паводле яе слоў, такі пах замінае, калі спартсмен спрабуе цалкам сканцэнтравацца на гульні.

Спачатку Сабаленка выказала здагадку, што пах мог ісці з боку гледачоў. Пасля сустрэчы яна прызналася, што дакладна вызначыць крыніцу не змагла.

У той дзень было ветраны, таму пах магло прынесці на стадыён звонку. Пры гэтым Сабаленка адзначыла, што за гады выступаў у Нью-Ёрку настолькі моцнага паху канабісу яна раней не адчувала. Тэнісістка выказала спадзяванне, што арганізатары звярнуць увагу на падобныя сітуацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі