Сёлета колькасць пацярпелых ад укусаў кляшчоў павялічылася ўдвая

06/05/2016 - 15:26

Сёлета ў Беларусі колькасць пацярпелых ад укусаў кляшчоў павялічылася ўдвая. У сакавіку-красавіку па дапамогу да медыкаў звярнуліся 2294 чалавекі, у тым ліку 749 дзяцей (летась у гэты перыяд — 1157 і 450 адпаведна). Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Адзначаецца, што найбольш людзей пацярпелі ад укусаў кляшчоў у Мінску, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі