Сёлета 21 чалавек здаў ЦТ па беларускай мове на 100 балаў

25/06/2018 - 14:50

21 чалавек здаў цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове на 100 балаў. Такую лічбу назваў агенцтву БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

Па яго словах, гэта менш, чым летась: у 2017 годзе ЦТ па беларускай мове на 100 балаў здалі 32 абітурыенты. Затое сярэдні бал сёлета вышэйшы, чым у мінулым годзе — 35,92 супраць ранейшых 34,25.

Значна зменшылася і колькасць абітурыентаў, якія не перакрочылі ніжні парог адзнак ЦТ. "Менш за 10 балаў па беларускай мове сёлета набралі 1335 абітурыентаў, што склала 5,6%. Летасць іх было болей — 2040 чалавек (7,5%)", — заявіў Міксюк.

Вынікі ЦТ па рускай мове стануць вядомыя 26 чэрвеня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі