Сын галоўнага трэнера БАТЭ Ермаковіча гуляе за дублюючы склад каманды

22/10/2016 - 13:57

Сын галоўнага трэнера БАТЭ Аляксандра Ермаковіча выступае за дублюючы склад каманды. 17-гадовы Кірыл Ермаковіч быў заяўлены на матч барысаўчан супраць дубля “Славіія”. Ён выйшаў на замену на 81-й хвіліне гульні, якая скончылася для БАТЭ паразай — 0:2.

Раней малады футбаліст праходзіў навучанне ў футбольнай акадэміі “Краснадара”. Сваю спартовую кар’еру Кірыл пачынаў у школе мінскага “Дынама”, а затым перабраўся ў Расію. У пачатку гэтага года ён сышоў з “Краснадара” і займаўся рэабілітацыяй пасля аперацыі, зробленай у Нямеччыне.

Меркавалася, што Кірыл Ермаковіч зможа далучыцца да моладзевай зборнай Беларусі, аднак пакуль гэтага не адбылося. На сайце ФК БАТЭ спартсмен пазначаны ў складзе дублёраў — ён гуляе на пазіцыі форварда.

Яго бацька Аляксандр Ермаковіч у свой час гуляў у клубе на пазіцыі паўабаронцы.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі