Сяргей Гурэнка не ведае, ці застанецца галоўным трэнерам мінскага “Дынама”

27/11/2017 - 13:44

Сяргей Гурэнка не ведае, ці застанецца галоўным трэнерам мінскага “Дынама”. Як вядома, дынамаўцы ў футбольным чэмпіянаце Беларусі набралі з БАТЭ аднолькавую колькасць ачкоў, але барысаўчане маюць перавагу ў асабістых сустрэчах, таму і сталі чэмпіёнамі 2017 года.

“У структуры мінскага “Дынама” мяне пакінуць, думаю, — сказаў Гурэнка ў жывым эфіры Еўрарадыё. — Мне вельмі цікава працаваць з дублем. Калі б там не працаваў раней, не было б такога выніку і ў галоўнай камандзе. Многае спачатку адпрацоўвалася на дублёрах. Мне там падабалася… Ці застануся я галоўным трэнерам у мінскім “Дынама”? Як Юрый Аляксандравіч [Чыж] скажа, так і будзе”.

Сяргею Гурэнку 45 гадоў. У мінулым ён вядомы футбаліст, быў капітанам нацыянальнай зборнай Беларусі. Гурэнка неаднаразова быў галоўным трэнерам мінскага “Дынама” ці ўваходзіў у трэнерскі штаб. Сёлета ён пачаў трэніраваць камнду з траўня 2017 года пасля адстаўкі Сяргея Бароўскага.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі