Сярэдні заробак на вытворчасці МТЗ — болей за тысячу рублёў

27/05/2017 - 15:58

Сярэдні заробак на вытворчасці Мінскага трактарнага завода перавышае тысячу рублёў. Пра гэта заявіў журналістам генеральны дырэктар МТЗ Фёдар Дамаценка. Ён адзначыў, што на прадпрыемстве ўдалося захаваць працоўны калектыў: калі ў 2014 годзе штомесяц звальнялася болей за 200 чалавек, то за мінулы месяц сышло 12.

Кіраўнік МТЗ таксама заявіў, што на асноўных вытворчых працах заробак дасягае 700 долараў у эквіваленце, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі