Польскія сілавікі на мяжы з Беларуссю / twitter.com/kmp_bialystok
Сямёра паліцэйскіх Польшчы атрымалі раненні падчас інцыдэнту на польска-беларускай мяжы, паведамляе паліцыя краіны ў сацыяльных сетках.
Двое супрацоўнікаў паліцыі атрымалі раненні галавы, яшчэ пяцёра — траўмы рук і ног.
Цялесныя пашкоджанні былі нанесеныя "прадметамі, якімі ў нас кідалі", удакладнілі ў польскай паліцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут