Сямашка: Кошт на расійскі газ для Беларусі будзе істотна зніжаны

10/10/2016 - 10:48

Кошт на расійскі газ для Беларусі будзе істотна зніжаны. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Ён распавёў, на якіх умовах была дасягнутая дамоўленасць. Паводле слоў Сямашкі, Беларусь верне пэўную акумуляваную суму, якую расійскі бок разглядае ў якасці запазычанасці за пастаўку газу. Раней расійскі бок заяўляў пра 270-300 мільёнаў долараў запазычанасці.

"Мы павінны гэтыя грошы назад вярнуць, — цытуе словы Сямашкі БЕЛТА. — Але ўзамен мы атрымалі аднамомантавае істотнае зніжэнне цаны газу ўжо ў гэтым годзе і іншую падтрымку з боку Расіі. І далей (мы намецілі і пратаколам) пазначылі траекторыю зніжэння цэны ў наступныя гады".

Таксама Уладзімір Сямашка заявіў, што Расія адновіць пастаўкі нафты ў ранейшых аб'ёмах. У адказ Беларусь адменіць рашэнне пра павышэнне тарыфаў на яе транзіт.

Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расія ўрэгулявалі нафтагазавую спрэчку

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі