"Сядзелі б дома, варылі б боршч" — як нарадзіўся галоўны мем выбараў-2010

19/12/2020 - 19:38

Пасля 3-й гадзіны раніцы 20 снежня 2010 года Цэнтрвыбаркам Беларусі зладзіў прэс-канферэнцыю, каб агучыць вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Еўрарадыё транслявала яе ў жывым эфіры.

Яшчэ адзін мем таго вечара — фота, на якім баец АМАП са шчытом і дручком гоніцца за мужчынам. Здымак зроблены ля гатэля "Мінск" непадалёк ад Плошчы Незалежнасці. Дагэтуль невядомае ні імя мужчыны, які збягае, ні імя АМАПаўца, які за ім гоніцца.

19 снежня 2010 года ў Беларусі праходзілі выбары. Пасля іх людзі, нязгодныя з "перамогай" Лукашэнкі, выйшлі пратэставаць на вуліцы. З Кастрычніцкай плошчы мітынгоўцы прайшлі на Плошчу Незалежнасці. Там, пасля спробы патрапіць у Дом ураду, іх спынілі сілавікі. Пачаўся хапун, у выніку якога было затрымана болей за 600 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі