Сяброўства пасля санкцый: "Кітай умее выходзіць з няўдалых праектаў"

25/06/2021 - 17:33
Няма спосабу прымусіць Кітай “упісвацца” за Беларусь

Кітай публічна асудзіў санкцыі ЕС супраць Беларусі. Аднак, на думку незалежнага аналітыка Сяргея Чалага, не спадабаліся Кітаю не самі санкцыі, а спроба вырашыць унутраныя праблемы ў Беларусі з дапамогай міжнароднага ціску.

— Няма спосабу прымусіць Кітай упісацца за Беларусь. Тэарэтычна ён гэта робіць, таму што лічыць, што роўна такое ж ўздзеянне сусветнай супольнасці можа быць прыменена да Кітая. Таму што ён ведае, што ў яго ў пытаннях правоў чалавека ёсць праблемы.

У той жа час, задоўга да санкцый Кітай зразумеў, што Беларусь — ненадзейны партнёр па новым "шаўковым шляху", перакананы Сяргей Чалы. Таму для Кітая не праблема выйсці з праекта, які не апраўдаў сябе. Тым больш, што разглядаліся альтэрнатыўныя варыянты замест Беларусі. Напрыклад, Балгарыя і Украіна.

— У нас галоўная канкурэнтная перавага была: справа — вялікі рынак ЕАЭС, транспартны калідор, добрая перавалачная база паміж Кітаем і Лонданам і гэтак далей. Натуральна, трэба было расказваць, што ў нас нармальныя гандлёвыя стасункі з Захадам. І, фактычна, менавіта ў гэтым сваю частку Беларусь не выканала. Думаю, Кітай выдатна разумее, што канчатковай прычынай санкцый былі дзеянні беларускія.

Ваеннае становішча — фігура маўлення

Выказаўся эксперт і пра тое, што 24 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Гродзенскай вобласці можа быць уведзена ваеннае становішча, каб пазбегнуць спаду эканомікі з-за санкцый. 

Сяргей Чалы ўпэўнены, што гэта была фігура маўлення, якая ў разуменні Лукашэнкі азначае, што ўсе эканамічныя праблемы можна вырашыць з дапамогай указаў.

— Думаю, ні пра якое ваеннае становішча не ішла гаворка. Для яго сем бед — адзін адказ. Ёсць толькі адзін спосаб спраўляцца з праблемамі — адміністрацыйныя сутаргі. У яго ўяўленні эканоміка — такая штука, з якой толькі на Захадзе не могуць спраўляцца, бо не могуць прыняць указ, — гаворыць Сяргей Чалы. — Ваеннае становішча ў нас сур'ёзна разглядалася толькі як спроба апраўдаць указ "мёртвай рукі" па надзяленні калектыўным "Лукашэнкам" Рады бяспекі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі