Святлана Ціханоўская сустрэлася з амерыканскімі сенатарамі

08/05/2025 - 08:58

Падчас сустрэчы / US Senate

Святлана Ціханоўская сустрэлася з амерыканскімі сенатарамі. Як паведамілі ў прэс-службе сенатара Дзіка Дурбіна, сустрэча адбылася “каб абмеркаваць намаганні па ўсталяванні дэмакратыі” ў Беларусі.

“Будучыня Беларусі і Украіны цесна пераплецена, і паколькі мы падтрымліваем іх, мы павінны падвоіць нашы намаганні па падтрымцы грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ ў рэгіёне, паколькі яны сутыкаюцца з бесперапыннымі запалохваннямі за барацьбу з карупцыяй.

Як пацвердзілі сенатары Дурбін, [Роджэр] Уікер і я, Злучаныя Штаты падтрымліваюць беларускі народ у яго імкненні да свабоднай і дэмакратычнай Беларусі”, — заявіла сенатарка Джын Шахін.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі