Джон Коўл / ІА "Позірк"
Святлана Ціханоўская мела тэлефонную размову са спецыяльным пасланнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам. Пра гэта яна паведаміла ў сваім тг-канале:
— Я павіншавала спадара Коўла з прызначэннем і выказала шчырую ўдзячнасць прэзідэнту Трампу за яго лідарства ў прасоўванні міру ў нашым рэгіёне і за яго пастаянную ўвагу да Беларусі — асабліва за намаганні па вызваленні 1300 беларускіх палітычных зняволеных.
Днямі дэлегацыя ЗША на чале з Коўлам мусіць сустрэцца з Лукашэнкам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут