Святлана Ціханоўская завяршыла працоўны візіт у Нідэрланды

24/04/2022 - 09:52

Святлана Ціханоўская завяршыла працоўны візіт у Нідэрланды. Там яна сустрэлася з каралём краіны Вілемам-Аляксандрам, прэм'ер-міністрам Маркам Рутэ, міністрам абароны Кайсай Алангрэн, камітэтам па замежных справах парламента. Абмяркоўваліся гарантыі бяспекі для Беларусі, падтрымка беларускіх добраахвотнікаў і медыкаў ва Украіне.

Таксама падчас візіту Святлане Ціханоўскай уручаны медаль Чатырох Свабодаў імя Франкліна Рузвельта. На цырымоніі прысутнічалі нашчадкі прэзідэнта ЗША, каралеўская сям'я Нідэрландаў, прэм'ер-міністр краіны і іншыя высокія чыноўнікі. Ціханоўская нагадала ім пра беларускіх палітвязняў і антываенны рух. А ўзнагароду прысвяціла ўсім беларусам, якія змагаюцца за перамены.

У Мідэльбурзе, дзе ўсё гэта адбывалося, выстаўленыя старажытныя картаграфічныя зборнікі. Вось як у іх выглядае Вялікае княства Літоўскае:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі