Святлана Ціханоўская праанансавала народны рэферэндум па новай Канстытуцыі

10/01/2021 - 13:33

Святлана Ціханоўская пракаментавала заяву Аляксандра Лукашэнкі пра праект новай Канстытуцыі. Яна лічыць гэтую ініцыятыву чарговай спробай "прадаць беларусам стабільнасць з пятлёй на шыі" і адзначае, што новы праект асноўнага закона краіны павінен напісаць сам народ.

Штаб Святланы Ціханоўскай у бліжэйшы час агучыць прапановы па праекту Канстытуцыі, якія будуць адкрытыя для абмеркавання. Плануецца, што новыя выбары прэзідэнта і рэферэндум па новай Канстытуцыі павінны адбыцца да канца 2021 года і без удзелу Аляксандра Лукашэнкі.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі