Святлана Ціханоўская не плануе вылучацца на наступныя прэзідэнцкія выбары

22/01/2021 - 11:58

Святлана Ціханоўская не плануе вылучаць сваю кандыдатуру на наступных выбарах у Беларусі. Пра гэта яна заявіла на прэс-канферэнцыі ў Таліне 22 студзеня. 

Акрамя таго, Ціханоўская прапанавала пашырыць санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускай улады. 

"Раней гвалт супраць нязгодных быў фізічным. Цяпер у турмах знаходзяцца не толькі палітвязні, але і людзі, якім не выстаўленыя абвінавачанні. Можа быць, іх не катуюць, але яны пакутуюць у турмах кожны дзень", — перадае яе словы "Інтэрфакс".

Ціханоўская лічыць неабходным унесці ў санкцыйныя спісы суддзяў і работнікаў сілавых структур, якія збівалі людзей. 

Яна лічыць, што санкцыі эфектыўна ўплываюць на беларускія ўлады. 

Ціханоўская прыбыла ў Талін у пятніцу для ўдзелу ў віртуальным пасяджэнні Савета бяспекі ААН у фармаце Arria пра свабоду СМІ ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі