Святлана Алексіевіч заявіла, што за ёй сочаць

09/09/2020 - 10:49

Нобелеўская лаўрэатка, старшыня Беларускага ПЭНа, пісьменніца Святлана Алексіевіч у сераду паразмаўляла з журналістамі, якія прыехалі да яе кватэры ў Мінску. Раніцай ёй званілі ў дзверы і тэлефанавалі з невядомых нумароў. Алексіевіч — адзіная з сябраў прэзідыума Каардынацыйнай рады знаходзіцца на волі ў Беларусі.

Святлана Алексіевіч заявіла, што за ёй сочаць ужо на працягу месяца. Таму яна адна не выходзіць на вуліцу. Пра сваю пазіцыю па затрыманнях сябраў Каардынацыйнай рады і па сітуацыі ў Беларусі 9 верасня Алексіевіч апублікавала заяву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі