"Света — прэзідэнт": хто прыйшоў на марш у 50-ы дзень пратэсту ў Мінску

27/09/2020 - 14:41
Удзельнікі акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску 27 верасня 2020 года / Еўрарадыё

Нягледзячы на ​​кепскае надвор'е і намаганні сілавікоў не дапусціць нядзельнага маршу салідарнасці, у 50-ы дзень пасля выбараў прэзідэнта Беларусі жыхары краіны таксама выйшлі на вуліцы гарадоў. Сыходзячы яны ж заўсёды крычаць: "Кожны дзень!" і выконваюць сваё абяцанне. Насуперак затрыманням жыхары Мінска сабраліся каля Стэлы і пайшлі гуляць па горадзе — спачатку па праспекце Машэрава, потым — у бок плошчы Бангалор (так як цэнтр перакрыты, а лішні раз сустракацца з людзьмі ў аліўкавым і чорным не вельмі та і хочацца).

На сённяшнім маршы прысутныя выказваюць нязгоду з раптоўнай і сакрэтнай інаўгурацыяй Лукашэнкі і крычаць: "Света — прэзідэнт". Хто прыйшоў на акцыю і з якога раёна — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

 

Сцяг Ангарскай выглядае так!
Галава калоны рухаецца ў счэпцы. Так больш бяспечна.
Які марш без знакамітай перасоўнай ударнай устаноўкі!
Ля Стэлы
Света — ты любоў. Такі прама мімімі плакат.
Беларусы працягваюць прыбіраць за сабой на акцыях пратэсту. Такія вось мы культурныя.
Гэта дакладна!
Сцяг мінскага Захаду
Не забудем, не простим...
Прыгожы касцюм)
А гэта пачатак акцыі. Людзі ў чорным думалі, што ўсіх адразу забяруць і марш скончыцца. Але не тут та было.
Зварот да АМАПу
Гэтым хлопцам сёння пратэстоўцы перадавалі ўлёткі з прапановай перайсці на бок народа. У іх цытаваліся словы вядучага ваеннай праграмы "Арсенал" на БТ Уладзіміра Бурко, які ў знак пратэсту супраць гвалту звольніўся з тэлеканала.
Проста звычайны нядзельны Мінск
І проста звычайная сцэна з жыцця Мінска пасля 9 жніўня 2020 года

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі