Сваякі змогуць праз суд абмежаваць гульняманам доступ у казіно

25/08/2016 - 17:41

Сваякі гульняманаў могуць абмежаваць ім доступ у гульнявыя ўстановы праз суд. 25 жніўня адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелаПАН.

Новы дакумент карэктуе палажэнне пра дзейнасць у сферы гульнявога бізнэсу ў Беларусі, зацверджанае ўказам №9 ад 10 студзеня 2005 года. Ён дае сваякам магчымасць звярнуцца ў суд з заявай, каб абмежаваць гульняману доступ у гульнявыя ўстановы на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў. Новаўвядзенне тлумачыцца тым, што многія гульняманы не могуць самі абмежаваць сябе і даводзяць сем'і да цяжкога матэрыяльнага становішча.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі