Сусветная гандлёвая арганізацыя спыняе разгляд беларускай заяўкі

24/03/2022 - 14:52

Сусветная гандлёвая арганізацыя спыняе разгляд беларускай заяўкі на ўступленне. 

Сваё рашэнне ў СГА патлумачылі наступнай фармулёўкай: "Мы вырашылі, што Беларусь не пасуе для сяброўства".

Раней гендырэктар СГА казаў, што яны занепакоеныя наступствамі вайны ва Украіне.

СГА была створаная 1 студзеня 1995 года дзеля лібералізацыі міжнароднага гандлю і рэгулявання гандлёва-палітычных адносін дзяржаў-чальцоў. Беларусь ужо шмат гадоў вядзе перамовы пра ўступленне ў СГА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі