Сусветная арганізацыя аховы здароўя назвала самыя пітушчыя краіны свету

17/05/2017 - 04:48

Сусветная арганізацыя аховы здароўя назвала самыя пітушчыя краіны свету. Па выніках 2016 года Беларусь у спісе займае 2-е месца, на кожнага жыхара нашай краіны прыпадае каля 15 літраў алкаголю ў год. Лідыруе Літва з 16 літрамі алкаголю на чалавека, на трэцім месцы Латвія — 13 літраў. Далей ідуць Польшча і Расія — па 12 літраў на аднаго жыхара. Найлепш вырашаюць праблемы, звязаныя з ужываннем алкаголю, у краінах Заходняй Еўропы, інфармуе Delfi.

Адзначым, што яшчэ ў 2015 годзе нашу краіну лічылі самай пітушчай у свеце. Аднак летам мінулага года стала вядома, што Беларусь апусцілася на другое месца, якое і ўтрымлівае да сённяшняга часу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі