"Сур'ёзны турыст" Зялкоўскі вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты

12/05/2020 - 16:43

У ЦВК дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы на прэзідэнцкія выбары падаў інжынер-дызайнер Віталь Зялкоўскі, больш вядомы як "сур'ёзны турыст". 

Зялкоўскаму 40 гадоў. Кіраўніком сваёй ініцыятыўнай групы будзе ён сам.

Гэта ўжо пяты прэтэндэнт, які падаў у Цэнтрвыбаркам дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Раней заяўкі падалі Анжаліка Жалезнякова, Вераніка Мішчанка, Аляксандр Грачышнікаў, Юрый Ганцэвіч

Вядомасць да Зялкоўскага прыйшла ў 2013 годзе: яго фота на фоне сусветных славутасцяў сталі мемам, бо беларус паўсюль фатаграфаваўся з сур'ёзным выразам твару. 

Потым ён уступіў у Ліберальна-дэмакратычную партыю, але праз нейкі час пакінуў яе шэрагі. Напрыканцы 2019 года Зялкоўскі заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. Па яго словах, тады перамовы пра падтрымку з ім вялі прадстаўнікі аргкамітэта БХД. Цяпер Зялкоўскі беспартыйны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі