Супрацоўнікі МНС у Мар'інай Горцы выратавалі жанчыну ад атручэння газам

28/08/2018 - 08:12

У Мар'інай Горцы жыхары дома на вуліцы Новая выклікалі ратавальнікаў, калі адчулі пах газу ў пад'ездзе пяціпавярховага дома. Здарэнне адбылося 27 жніўня ў 11.21, паведамляе прэс-служба МНС

Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі высветлілі, што на лесвічнай пляцоўцы другога паверха адчуваецца пах газу. Аварыйная брыгада службы газавай сеткі перакрыла падачу газу ў дом.

Ратавальнікі, прыставіўшы лесвіцу, забраліся ў акно кухні на другім паверсе, дзе перакрылі дзве фаеркі газавай пліты. У пакоі на ложку ратавальнікі знайшлі непрытомную 60-гадовую гаспадыню кватэры. Праз ўваходныя дзверы кватэры яе вынеслі на свежае паветра і перадалі медыкам.

Жанчына пасля аказанай меддапамогі адмовілася ад шпіталізацыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі