Супрацоўнікаў двух тэнісных цэнтраў у Мінску правяраюць на каранавірус

13/03/2020 - 12:09
Тэнісны клуб WIMC / wimc.by

Супрацоўнікаў і наведвальнікаў двух тэнісных цэнтраў у Мінску правяраюць на каранавірусную інфекцыю. У сацсетках абмяркоўваюць званкі з цэнтра эпідэміялогіі: дактары шукаюць тых, хто ў пачатку сакавіка трэніраваўся і гуляў у клубе WIMC на Сталетава:

— У клубе WIMC 3 сакавіка быў кліент, які трапіў потым у бальнічку з каранавірусам. Усіх, хто там быў 3 чысла, абзвоньваюць і бяруць на кантроль. Па тэлефоне мне растлумачылі сітуацыю і сказалі чакаць званка, можа, трэба будзе здаваць мазок.

Крыніца Еўрарадыё расказвае, што ў клубе WIMC трэніраваўся бізнесмен, які прыехаў з Італіі і пазней звярнуўся ў бальніцу з сімптомамі каранавіруса. Іншая крыніца сцвярджае, што таксама "італьянец" паспеў згуляць у Мінску на аматарскім турніры.

Захворванне ў спартсмена пацвердзілася і праходзіць цяжка, у форме двухбаковай пнеўманіі:

— Наколькі мне вядома, гуляў ён 3 сакавіка. Потым гэты клуб [WIMC. — Еўрарадыё] на дзень закрылі на каранцін, — паведамляе крыніца Еўрарадыё.

Мы патэлефанавалі ў тэнісны клуб WIMC, каб праясніць сітуацыю. У адміністрацыі сітуацыю з каранавірусам Еўрарадыё каментаваць не сталі:

— Наш клуб цяпер працуе ў звычайным рэжыме.

Таксама правяраюць на каранавірусную інфекцыю супрацоўнікаў і наведвальнікаў Гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерву па тэнісе.

Гарадскі цэнтр алімпійскага рэзерву па тэнісе / swimming.by

— Тых, хто туды прыходзіў 10 сакавіка, цяпер правяраюць. Некаторыя супрацоўнікі — на каранціне, — кажа крыніца Еўрарадыё.

Арэнда тэнісных кортаў у Гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па тэнісе па стане на 13 сакавіка дазволена. Комплекс, які ўключае таксама трэнажорную залу, басейн, саўну, кафэ, адкрыты для наведвання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі