Супраць стваральнікаў і ўдзельнікаў палка "Пагоня" пачалі крымінальную справу

04/11/2022 - 14:41
Байцы беларускага палка "Пагоня" / t.me/praguesupportteam

У Беларусі супраць стваральнікаў і ўдзельнікаў палка "Пагоня" пачалі крымінальную справу па артыкуле "стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім". З гэтай нагоды ў пятніцу з'явілася заява МУС РБ. З яе вынікае, што справу 2 лістапада распачаў Следчы камітэт "па матэрыялах ГУБАЗіК" ў дачыненні Вадзіма Пракоп'ева "і іншых асобаў". Сярод гэтых іншых відавочна знаходзіцца Валерый Сахашчык, які згадваецца ў паведамленні. Па версіі МУС РБ, Пракоп'еў і Сахашчык разглядаюць "Пагоню", як "важны інструмент" для змены ўлады ў Беларусі.

Беларускі полк "Пагоня" быў заснаваны ў пачатку вясны 2022-га. Групы байцоў, якія некалькі месяцаў праходзілі падрыхтоўку, ваююць за Украіну, у тым ліку ў складзе ўкраінскай Першай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння імя Багуна. У верасні стала вядома пра першага загінулага байца "Пагоні".

У канцы кастрычніка ў РБ полк "Пагоня" прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі