Алег Сліжэўскі / БЕЛТА
У дзейным складзе ўрада Беларусі Алег Сліжэўскі быў самым "дасведчаным": на пасадзе міністра юстыцыі ён быў з канца 2011 года. Аднак дзесяцігадовы юбілей на пасадзе чыноўнік ужо не адсвяткуе: 18 кастрычніка ён быў адпраўлены ў адстаўку. Але гэта не падстава не ўспомніць асноўныя справы і заявы, якімі Сліжэўскі запомніўся ў Міністэрстве юстыцыі.
Алег Сліжэўскі працуе ў Мінюсце з 2002 года. Спярша ён кіраваў аддзелам палітычных партый і быў намеснікам начальніка ўпраўлення грамадскіх аб'яднанняў, а пазней узначаліў усё ўпраўленне.
Менавіта з перыядам яго працы супала ўзмацненне жорсткасці правілаў гульні з боку Мінюста. Ведамства адхіляла ўсе заяўкі на рэгістрацыю партый — у краіне так і не з'явілася ніводнай новай з лютага 2000 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут