“Султанат” Лукашэнкі, “схаваная” мабілізацыя, кабінетныя гульні — эфір з Усавым

09/11/2022 - 09:32
Павел Усаў / Еўрарадыё

Жнівеньскае змякчэнне ваяўнічай рыторыкі Лукашэнкі бліжэй да зімы ізноў вярнулася да ранейшага накалу — гаспадар шпіца наноў пачаў пагражаць ледзь не ўсяму свету і ў сваім стылі здзекавацца з суседзяў, дэманструючы няўменне секчы дровы. А ў гэты час месца лукашэнкаўскай дэлегацыі ў Савеце Еўропы занялі дэмакратычныя сілы Беларусі, а Міжнародная арганізацыя працы схіляецца да прымяннення ў дачыненні да Беларусі 33-га артыкула МАП.

Што надае смеласці Лукашэнку ў яго пагрозах Захаду і ці ўратуе яго размяшчэнне ў Беларусі расійскіх войскаў? Што мяняе для дэмсіл іх уваходжанне ў Савет Еўропы і санкцыі, якія пагражае накласці МАП? Што адбываецца ў Пераходным кабінеце і з дэмсіламі ўвогуле і як ідзе стварэнне нацыянальна-вызвольнага руху? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі