Расійскія вайскоўцы другі дзень запар атакуюць Паўночны мост у Кіеве

04/10/2026 - 12:26

Паўночны мост праз раку Днепр у Кіеве / УНИАН

Расійскія вайскоўцы раніцай 4 кастрычніка нанеслі ўдар па Паўночным мосце праз Дняпро ў Кіеве. Пра гэта паведаміў мэр горада Віталь Клічко. Паводле яго слоў, пападанне прыйшлося па дарожным палатне. Дадзеных пра пацярпелых і характар пашкоджанняў мэр не прывёў.

Гэта ўжо другая атака на Паўночны мост за два дні. 3 кастрычніка расійскія вайскоўцы таксама наносілі па ім удар. Днём раней, 1 і 2 кастрычніка, пад атакамі знаходзіўся Паўднёвы мост праз Дняпро. Раней кіеўскія масты праз Дняпро не падвяргаліся такім ударам.

4 кастрычніка ў Кіеве знаходзіцца канцлер Германіі Фрыдрых Мерц. Ён прыбыў ва ўкраінскую сталіцу з афіцыйным візітам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі