Судовы выканаўца напісаў былому палітвязню Ігару Лосіку ў Інстаграм

22/12/2025 - 12:57

Ігар Лосік / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

У Інстаграм экс-палітвязню Ігару Лосіку напісаў судовы выканаўца. Ён папрасіў, каб той паведаміў сваё месцазнаходжанне. Пра гэты выпадак Лосік расказаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

"У рамках узбуджаных у дачыненні да Вас выканаўчых вытворчасцей просім паведаміць, ці ёсць магчымасць звязацца з Вамі з дапамогай Whatsapp або Viber? Паведаміце, калі ласка, пра Ваш адрас, месцазнаходжанне ў цяперашні час", — гаворыцца ў паведамленні судовага выканаўцы.

"Ужо знайшлі мяне ў Інстаграме і хочуць неяк атрымаць з мяне пазоў у 22 мільёны рублёў (7,5 млн долараў), а пашпарт аддаць не хочуць",пракаментаваў гэта Лосік.

Ігар быў дэпартаваны ў Літву разам з паўсотняй іншых вязняў 11 верасня 2025 года. Пры высылцы экс-палітвязню не аддалі пашпарт. На нядаўнім Усебеларускім народным сходзе Лукашэнка заявіў, што не бачыць прычынаў аддаваць пашпарты "ворагам".

Зварот судовага выканаўцы да Лосіка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі